Жанчыне трэба было афіцыйна пацвердзіць, што яе непаўналетні сын – роднае дзіця мужчыны, якога ўжо няма ў жывых. Маці дзіцяці трэба было аформіць гэты факт юрыдычна, каб дзіця магло атрымаць пенсію па страце кармільшчыка і ўступіць у правы на спадчыну.
Біялагічных узораў памерлага мужчыны не захавалася. У такім выпадку даказаць сваяцтва можна пры дапамозе эксгумацыі, але працэдура лічыцца складанай. Таму родны брат памерлага пагадзіўся здаць свой біяматэрыял для генетычнай экспертызы.
Спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Гродзенскай вобласці даследвалі Y-храмасому, якая перадаецца выключна па мужчынскай лініі – ад бацькі да сына – і застаецца практычна нязменнай на працягу многіх пакаленняў. Гэта значыць, што ў родных братоў і іх сыноў генетычны профіль па гэтай храмасоме супадае.
Заключэнне судовых экспертаў стала галоўным доказам у судзе пры разглядзе грамадзянскай справы. Біяматэрыялы дзядзькі і пляменніка супалі. Правы дзіцяці ўдалося поўнасцю абараніць.
Чытайце таксама: Дзень таты раз на год ці два тыдні ў дэкрэце з дзіцем. Што абяруць беларускія мужчыны



