Будынак філіяла ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” на праспекце Касманаўтаў, 37а выставілі на аўкцыён. Інфармацыя аб таргах з’явілася на пляцоўцы БУТБ-маёмасць.
Чатырохпавярховы будынак знаходзіцца побач з прыпынкам «Кінатэатр “Усход”». Агульная плошча комплексу складае амаль 7340 м. кв., з іх 3500 м. кв. займае цокальны паверх, больш за 1600 м. кв. – першы паверх, 1300 і 1000 м. кв. другі і трэція паверхі адпаведна.
З гэтай плошчы каля 4900 м. кв. ужо здадзены ў арэнду – аформлена 17 дагавораў з тэрмінамі дзеяння да 2027-2031 гадоў.
Будынак шматфункцыянальны, абсталяваны сістэмамі кандыцыянавання, пажарнай і ахоўнай сігналізацыяй, а таксама відэаназіраннем.
Непасрэдна комплексу амаль 10 гадоў – яго ўзвялі ў 2017 годзе як філіял Беларускай універсальнай таварнай біржы.
Яго кошт на аўкцыёне складае 22 546 947 руб. Таргі адбудуцца 21 снежня 2026.
Чытайце таксама: У Гродне прадаюць будынак былога казіно – яго можна перарабіць пад рэстаран



