З лістапада мерапрыемства будзе праходзіць у Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры на Урублеўскага, 33. У цёплы час года танцы праводзяць на адкрытай пляцоўцы ў Пышках.
У гарадскім цэнтры культуры танцы будуць праходзіць кожныя выходныя ўвесь лістапад. Прыходзіць на танцы могуць людзі залатога ўзросту і аматары актыўных мерапрыемстваў. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне: +375 (29) 780-20-55.
У сакавіку 2026 года пенсіянеры скардзіліся на памяшканне, якое ім выдзелілі ў караоке-клубе «Пушкін» на зімовы перыяд — зала не ўмяшчала ўсіх жадаючых. Па словах аднаго з пастаянных удзельнікаў танцавальных вечароў, Івана Марозава, пасля перасялення ў «Пушкін» шэрагі танцуючых прыкметна парадзелі.
«На адкрыцці ў лютым прысутнічала каля 150 чалавек, прыйшлося расхінуць уваходныя дзверы – усе не змясціліся. Пасля гэтага ходзіць толькі «касцяк», тыя, хто засталіся вернымі, – некалькі дзясяткаў чалавек», – распавядаў пенсіянер.
Тады ўлады паабяцалі вырашыць праблему – у якасці альтэрнатывы прапаноўвалі праводзіць танцы ў філармоніі, калі там няма канцэртаў.
Чытайце таксама: Гродзенскія пенсіянеры просяць больш месца для танцаў: улады знайшлі кампраміс



