Па статыстыцы Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА), Гродна займае другое месца пасля Брэста па кошце квадратнага метра. Да другой паловы 2026 сярэдні кошт «метра» склаў 3110 руб.

Самыя дарагія кватэры знаходзяцца ў цэнтры Гродна – там квадратны метр абыйдзецца прыкладна ў 3355 руб. Найбольш таннае жыллё знаходзіцца на ўскраінах: у Фолюшы, Фортах, Пышках – там «метр» абыйдзецца прыкладна ў 2700-2900 руб.

У цэлым па Гродзенскай вобласці фіксуюць паступовы рост кошту нерухомасці. Акрамя Гродна максімальныя значэнні ўстаноўлены ў Лідзе – 2315 руб. за метр. У Скідзелі кошт «метра» складае 1350 руб.

У Гродне – панэльныя новабудоўлі, у раёнах – цэгла

З 2022 года ў горадзе пабудавалі 97 дамоў, 70% з іх склалі панэлькі.

У Лідзе, наадварот, перавагу аддаюць цагляным дамам – з 32 пабудаваных 20 было цагляных. У Скідзелі будаўніцтва носіць кропкавы характар: з 2022 года ўвялі ў эксплуатацыю ўсяго адзін панэльны дом.

У НКА таксама адзначаюць, што ў Лідзе і Скідзелі часцей купляюць жыллё на другасным рынку, што збольшага абумоўлена забудовай 1970-1990 гадоў. У Гродне набываюць пераважна новабудоўлі, узведзеныя пасля 2010 года.

Жыхары рэгіёнаў аддаюць перавагу двух- і трохпакаёвым кватэрам, у адрозненне ад Мінска, дзе часцей набываюць аднапакаёўкі. Так у Гродне і Скідзелі доля трохпакаёвых кватэр перавышае долю аднапакаёвых. У Лідзе пакупнікі часцей выбіраюць трохпакаёвыя кватэры.

Чытайце таксама: Расіян цікавіць нерухомасць у Беларусі – у тым ліку і ў Гродне