З 26 жніўня ў Ваўкавыскім раёне пачнуцца навучальныя зборы ваеннаабавязаных. На іх будуць рыхтаваць тэрытарыяльныя войскі і адпрацоўваць стварэнне атрадаў народнага апалчэння.
Падчас збораў ваеннаабавязаных размяркуе па тэрытарыяльных войсках. Яны будуць аднаўляць ваенныя навыкі і вучыцца выконваць задачы па сваіх пасадах. Камандзіры асобна адпрацуюць кіраванне падраздзяленнямі, паведамляе Мінабароны Беларусі.
Таксама падчас збораў плануецца праверыць, як фарміруюцца і дзейнічаюць атрады народнага апалчэння.
У канцы пройдуць камандна-штабное і тактычнае вучэнні тэрытарыяльнай абароны.
Падобныя зборы з 25 жніўня праходзяць у Бярэзінскім і Чэрвеньскім раёнах Мінскай вобласці.
У чэрвені ў Гродзенскай вобласці ўжо праводзілі мабілізацыйныя вучэнні
У чэрвені 2026 года ў Гродзенскай вобласці праходзіла мабілізацыйныя вучэнні з ваеннымі камісарыятамі. Яны працягваліся з 17 па 26 чэрвеня.
Тады ваеннаабавязаных прызывалі на зборы для даўкамплектавання ваенкаматаў. Таксама адпрацоўвалі іх апавяшчэнне і яўку, збор транспартных сродкаў і дзеянні ваеннаабавязаных у складзе ваенных камісарыятаў.
Жыхароў загадзя папярэджвалі, што каля ваенкаматаў і іншых задейнічаных аб’ектаў могуць быць чуваць выбухі імітацыйных сродкаў і стрэлы халастымі боепрыпасамі. На асобных вуліцах таксама маглі часова абмяжоўваць рух.
Адзначалася, што вучэнні былі планавымі.



