Кавярня Арома” адкрылася па вул. Магістральнай, 10 у Гродне ў жніўні 2026 года. Меню пакуль не апублікавалі. Мяркуючы па пастах і рылсам, ва ўстанове падаюць кававыя напоі і дэсерты.
Дэсерты абыдуцца ў 6-8, 5 рублёў, кава – 10-14 рублёў. Ёсць гарачы шакалад і гарбата.
У інтэр’еры выкарыстоўвалі дрэва і цэглу. Ёсць столікі на дваіх і стол пабольш з канапай. Улетку можна сесці на верандзе.
Час працы: штодня з 8:00 да 22:00.





Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна



