У сацсетках з’явілася фота старога аўто з надпісам «хто знойдзе, можна толькі фота. Добрага дня». Размаляваны аўтамабіль, пакінуты ў лесапарку Пышкі, прыцягнуў увагу супрацоўнікаў Ленінскага РАУС – тыя хутка знайшлі ўладальніка. У ведамстве палічылі, што гэта было зроблена “аматарам хайпа”.

Пасля з’яўлення фота машыны ў сацсетках супрацоўнікі Ленінскага РАУС выехалі на месца, абследавалі тэрыторыю і знайшлі аўто. Асобу ўладальніка ўстанавілі, аўто эвакуіравалі з тэрыторыі Пышак.

Будуць разбірацца далей, а гаспадара машыны прыцягнуць да адказнасці. У ведамстве дадалі, што «кідаць аўтахлам у лесе дзеля хайпа – гэта не проста прыклад безадказных паводзін, але і прамое правапарушэнне». Падобныя дзеянні могуць прывесці да адміністрацыйнай адказнасці.

За парушэнне пажарнай бяспекі, забруджванне лесу і незаконную высечку дрэў можна атрымаць штраф: да 12 базавых велічыняў (540 руб.) фізічным асобам і да 50 базавых велічынь (2250 руб.) юрыдычным асобам.

Чытайце таксама: Гродзенец пакінуў смецце ў лесе – яго знайшлі па фотапастцы і выклікалі на размову