Незаконную «аўтазапраўку» абсталявалі у фургоне маркі Ford Transit – ён быў прыпаркаваны побач з пунктам пропуску «Бераставіца». Памежнікі знайшлі нелегальную кропку, калі адзін з кіроўцаў польскага перавозчыка зліваў паліва.
Перавозчыкі з краін Еўрасаюза могуць карыстацца канкрэтна абазначанымі АЗС, дзе кошт паліва вышэйшы. Некаторыя беларускія прадпрымальнікі абыходзяць абмежаванне, выкарыстоўваючы нелегальныя метады продажу паліва ў прыгранічных зонах.
Фургон у КПП “Бераставіца” абсталявалі ёмістасцю на 1000 літраў, дзе і захоўвалася паліва. У самім жа аўта было ўсё неабходнае для таго, каб зліваць паліва.
На кіроўцу польскай кампаніі, які купляў паліва, склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку руху і запраўкі транспартнага сродку. Матэрыялы на беларускага “аўтазапраўшчыка” адправілі ў падатковую інспекцыю.
Чытайце таксама: Былы міліцыянт збіў памежніка – яго знайшлі і судзілі



