Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродна ўстанавілі, што 60-гадовы намдырэктара філіяла прадпрыемства атрымліваў хабары. Фірма працавала ў паліўна-энергетычнай сферы.
Намеснік дырэктара браў хабар ад прадстаўніка камерцыйнай структуры, а ўзамен лабіраваў падрадчыка для правядзення рамонтных работ.
З пачатку 2024 года мужчына атрымаў больш за 70 тыс. руб. Яго пры падтрымцы АМАП затрымалі падчас атрымання чарговага траншу.
Следчыя распачалі крымінальную справу за хабарніцтва ў асабліва буйным памеры. Намесніку дырэктара пагражае да 15 гадоў турмы.
Чытайце таксама: Карупцыя ў медыцыне. У Гродне мінчуку далі восем гадоў за хабар і пазбавілі звання маёра



