Пры разліку тарыфу на нерэгулюемую медпаслугу Гродзенская ўніверсітэцкая клініка прымяняла ўзровень рэнтабельнасці 960%. Іншымі словамі, акрамя атрымання дарагога прэпарата (400-500 руб.) пацыентам у выходныя і святочныя дні даводзілася даплачваць яшчэ 280 руб. за яго ўвядзенне. Паслугай клінікі зацікавіўся МАРГ.
Платную паслугу ў клініцы ўвялі нібыта для павышэння даступнасці меддапамогі. Пры гэтым у МАРГ адзначылі, што захворванне “Узроставая макуладыстрафія, дыябетычная рэтынапатыя, трамбоз цэнтральнай вены сятчаткі”, пры якім у людзей моцна падае зрок, часцей за ўсё выяўляюць у пацыентаў 50-70 гадоў.
Інфармацыю аб дзеяннях Гродзенскай універсітэцкай клінікі перадалі ў Міністэрства аховы здароўя. Ведамству прапанавалі прааналізаваць кошт аналагічнай паслугі ў іншых клініках і прыняць неабходныя меры.
Згодна з пастановай Міністэрства аховы здароўя ад жніўня 2024 года, пры разліку кошту платных медыцынскіх паслуг усе прэпараты і медыцынскія вырабы клінікі абавязаны ўключаць у чэк па цане не вышэй за аптовыя. Надбаўка за платныя медыцынскія паслугі не павінна перавышаць 30% у начны час і 50% у святочныя дні.
Чытайце таксама: Гродзенцам, якія фіктыўна прадавалі танныя пуцёўкі, пагражае да 12 гадоў турмы. Адзін з быў звязаны з вядомай блогеркай



