У Гродне ратавальнікі дапамаглі 8-гадоваму хлопчыку, пальцы якога захраслі ў пластыкавай рашотцы падачы вады ў басейне. Дзіця вызвалілі з дапамогай спецыяльнага інструмента, пасля чаго шпіталізавалі для абследавання.

Пра гэта паведамілі у МНС Беларусі.

Здарэнне адбылося ўвечары 29 верасня. Школьнік знаходзіўся ў басейне, калі яго пальцы захраслі ў пластыкавай рашотцы сістэмы падачы вады.

У Гродне ў хлопчыка пальцы захраслі ў рашотцы басейна: спатрэбілася дапамога ратавальнікаў
Ратавальнікі выкарыстоўвалі спецыяльны інструмент. Фота: скрыншот з відэа МНС

Самастойна вызваліць руку не ўдалося, таму на месца выклікалі ратавальнікаў. Яны выкарысталі спецыяльны інструмент і вызвалілі пальцы хлопчыка.

Пасля здарэння дзіця шпіталізавалі для абследавання.