У Гродне на некаторых ходніках панізяць бартавы камень і нанясуць разметку і паставяць дарожныя знакі. Гэта робяць у рамках дзяржпраграмы для сацыяльнай інклюзіі.

У Гродне панізяць бартавы камень на ходніках:

  • па вуліцы Гая, 
  • праспекце Янкі Купалы 18, 22, 24, 53, 88а, 
  • Румлёўскаму праспекту, 
  • вуліц Фамічова 10,14.

Таксама нанясуць разметку ля жылых дамоў па вуліцы Дзяржынскага 139, 151, 149.

Акрамя гэтага, дарожная разметка, дарожныя знакі і парковачнае месца – верагодна, інваліднае – з’явяцца па вул. Цітова 9, вул. Пушкіна 31а (м-н Алмі), вул.Горкага 62, вул. Горкага 50, вул. Горкага 72, вул. Захарава 26.

Работы правядуць з кастрычніка па лістапад 2026 года. Цяпер улады шукаюць субпадрадную арганізацыю на выкананне работ. Работы правядуць у рамках рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы 2 “Сацыяльная інклюзія” дзяржаўнай праграмы “Грамадства роўных магчымасцяў” на 2026-2030 гады.