Кавярня адкрылася ў тэставым рэжыме 29 жніўня па вул. Дзяржынскага, 5. Тут можна ўзяць каву, аўтарскія дэсерты і ліманады. Установа dog friendly – туды можна з жывёламі.

— Кожны дзень — гэта сімбіёз вашых усмешак, нашай смачнай кавы і любімых страў. Дзякуй, што выбіраеце нас! – пішуць у профілі ўладальнікі.

У меню – класічныя кававыя напоі і аўтарскі раф, халодная кава і ліманады. Яны каштуюць ад 5 да 9 рублёў. Ёсць ліставыя (7 рублёў) і крафтавыя (9 рублёў) гарбаты.

Час працы – штодня: 10:00-22:00.

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна