Гандлёвыя дамы Наманганскай вобласці Узбекістана адкрылі ў Гродне і Мінску. Пакуль у магазінах Made in Namangan прадстаўлена тэкстыльная прадукцыя, але асартымент плануюць пашыраць, піша dunyo.info.
У гандлёвых дамах ёсць ручнікі, халаты, трыкатаж, адзенне для жанчын і мужчын, а таксама пасцельная бялізна. У будучыні асартымент пашыраць за кошт іншых тавараў, якія вырабляюць у Наманганскай вобласці: сухафрукты, сокі, кансервы і варэнне.
Заснавальнік гандлёвых дамоў і наманганскі прадпрымальнік Хакімджон Файзулаеў плануе трымаць кошты на «сацыяльна даступным узроўні», каб павысіць цікавасць беларусаў да тавараў з Узбекістана.
У Гродна Made in Namangan прыйшоў пасля таго, як намаганская дэлегацыя азнаёмілася з працай свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”.
Гандлёвы дом наманганскай вобласці знаходзіцца ў ГЦ “Алмі” на вул. Ліможа, 32Б. Made in Namangan адкрылі ва ўрачыстай абстаноўцы з удзелам чыноўнікаў.
Чытайце таксама: Караеў запрасіў працоўных мігрантаў з Узбекістана – хоча папоўніць дэфіцыт кадраў у аграсферы


