У цэнтры Гродна выставілі на продаж кватэру з уласным вінным склепам. Жыллё знаходзіцца па вуліцы 17 Верасня, 59/2, а яго кошт складае 670 тыс. рублёў (прыблізна $233,5 тыс.). За гэтыя грошы пакупнік атрымае больш за 206 квадратных метраў плошчы, высокія столі і вінны склеп.

У кватэры — «другое святло» і вінны склеп

Кватэра размешчана на другім паверсе двухпавярховага дома. Агульная плошча — 206,3 кв. м. Унутры прадугледжаны тры жылыя пакоі агульнай плошчай 85 кв. м, кухня-гасцёўня плошчай 55,4 кв. м, два санвузлы і балкон. Аб’ява выстаўлена на сайце realt.by.

Галоўная асаблівасць аб’екта — узаконены вінны склеп плошчай 11,9 кв. м, які знаходзіцца ў падвале дома.

У Гродне прадаюць кватэру з вінным склепам. Цану ўжо знізілі
Вінны склеп. Фота: realt.by

Кватэра прадаецца з чарнавым аздабленнем. Тут ужо ўсталяваны сучасныя драўляныя шклопакеты, зроблена сцяжка падлогі, а ўсе перапланіроўкі і працы, як сцвярджае прадавец, аформлены афіцыйна. Вышыня столей дасягае 3,72 метра.

Цана ўжо знізілася

У сакавіку 2026 года за кватэру прасілі 738,8 тыс. рублёў (прыблізна $257,8 тыс.), потым цану знізілі да 670 тыс. рублёў. Цяпер квадратны метр абыдзецца прыблізна ў 3248 рублёў.

У Гродне прадаюць кватэру з вінным склепам. Цану ўжо знізілі
Фота: realt.by

Па суседстве прадаюць яшчэ адну кватэру — таксама з вінным падвалам

Гэта не адзіная прапанова на вуліцы 17 Верасня. У суседнім доме — 59/б — прадаюць чатырохпакаёвую кватэру плошчай 207 кв. м за 697,5 тыс. рублёў — гэта каля $243,4 тыс.

Яна займае тры узроўні, мае асобны ўваход, уласны двор плошчай амаль сосім сотак, прасторны балкон і аўтэнтычны вінны падвал. Кватэра таксама прадаецца са свабоднай планіроўкай.

У Гродне прадаюць кватэру з вінным склепам. Цану ўжо знізілі
Трохпакаёвая кватэра, якую прадаюць. Фота: realt.by

Што гэта за дамы

Дамы на вуліцы 17 Верасня, 59 пабудавалі, як мяркуецца, у 1920-я гады. Пачаткова ў іх жылі рабочыя казённага віннага склада (гарэлачнага завода).

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынках размяшчаўся цэх па зборцы веласіпедаў, а затым меблева-механічная фабрыка, дзе, акрамя мэблі, выпускалі балалайкі і гітары.

У 2020 годзе гарадскія ўлады планавалі прадаць квартал інвестару пад знос і новае будаўніцтва, аднак пазней ад гэтай ідэі адмовіліся. У выніку дамы пачалі рэканструяваць. У апошнія гады ў адным з будынкаў працавалі велакафэ, а затым пекарня «Тандыр».