Кіроўца на польскім баку пункта пропуску “Брузгі-Кузніца” каля 15.30 20 ліпеня з’ехаў з праверкі рэнтгенам і знёс плот. Польскія мытнікі прыпынілі працу. Відавочцы мяркуюць, што мужчына быў пад рэчывамі.

Падрабязнасцяў пакуль мала. Вядома, што мужчына з’ехаў з праверкі, “вынес” плот і паехаў з ім на выезд. Па паведамленнях відавочцаў, яму “заламалі рукі” і надзелі на яго кайданкі. Невядома, у які бок ён ехаў.

Верагодна, праца прыпыніцца. Сведкі раяць ехаць на іншыя пункты.

UPD 17.00. У прэс-службе польскіх памежнікаў не ведаюць пра інцыдэнт. У пункце пропуску “Кузніца” паведамілі, што не могуць паведамляць такія дадзеныя журналістам і параілі звярнуцца ў прэс-службу. У прэс-службе польскіх мытнікаў не знялі слухаўку.

Каля 17.00 рух аднавіўся.

Чытайце таксама: «Выезд ад палякаў цалкам забіты». Што адбываецца на мяжы перад Вялікаднем