Інцыдэнт здарыўся на прыпынку па вул. Соламавай. Тое, што 24-гадовы гродзенец зрывае камеру, заўважыў адзін з прахожых — ён паведаміў пра тое, што адбываецца ў міліцэйскі чат-бот “Мы всегда рядом!”.

У выніку міліцыя знайшла гродзенца. Растлумачыць, навошта ён сарваў камеру, гараджанін не змог. У Telegram-канале “Гродна Плюс” пішуць, што ў маладога чалавека ёсць “інваліднасць у сувязі з псіхічным захворваннем”.

Гродзенец сарваў камеру відэаназірання - яго затрымалі пасля паведамлення неабыякавага грамадзяніна
Месца, дзе сарвалі камеру відэаназірання. Фота: УУС Гродзенскага аблвыканкама

Чытайце таксама: Прыйшоў на свята — атрымаў крыміналку. Гродзенца затрымалі за ўдар далонню па галаве АМАПаўцу