Гродзенскі абласны суд 12 чэрвеня вынес прысуд па справе былога супрацоўніка міліцыі Міхаіла Куцко. Судовы працэсс, які праходзіў у межах спецыяльнай (заочнай) вытворчасці, заняў менш за месяц — ён пачаўся 18 мая 2026 года, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Экс-сілавіка прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Суд прызначыў Куцко 15 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму, а таксама штраф у памеры 500 базавых велічыняў (22 500 рублёў).
Паводле заявы Вярхоўнага суда, Міхаіла Куцко прызналі вінаватым у «выдачы замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь, а таксама ў іншым аказанні дапамогі ў дзейнасці, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны». Раней праваабаронцы ініцыятывы Dissidentby паведамлялі, што ў дачыненні да мужчыны таксама завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 289 КК («Акт тэрарызму»).
Хто такі Міхаіл Куцко
У ліпені 2020 года Міхаіл Куцко запісаў зварот да сваіх былых калег, пісаў «Белсат». У звароце ён распавёў, што ён — былы оперупаўнаважаны аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Ленінскага РУУС горада [Гродна].
А таксама — адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі № 3 «паводле незаконнага абвінавачвання і судовага прысуду». Як піша «Наша Ніва» — па абвінавачванні ў карупцыі.
«Я хачу звярнуцца ад сябе да сваіх былых калег. Так, будзьце сапраўды з народам. І будзьце, напэўна, усё ж афіцэрамі. На сённяшні дзень мне дакладна добра вядома, што, у прынцыпе, да вас ставіцца сістэма, напэўна, больш як да дзяцей. Газета “На страже”, усім вам вядомая, у якой друкуюцца тэмы па ідэалогіі, са штрыхамі пад ножницы, якую вы выразаеце і ўклейваеце ў канспект па ідэалогіі. Калі ў вас няма гэтай тэмы, вас пазбаўляюць працэнтаў ад надбавак. За якую стабільнасць вы на сённяшні дзень дбаеце? За якую? За заробкам у $450? Я адседзеў, выйшаў з турмы і маю легальны даход удвая больш. Будзьце з народам, мужыкі!».
У эміграцыі мужчына пачаў займацца паслугамі па легалізацыі ў Польшчы.


