Куцко Міхаіла Уладзіміравіча, былога міліцыянта з Гродна, будуць судзіць паводле ч.1 арт. 356 КК “Здрада дзяржаве”. Яго выклікаюць у суд у рамках спецвытворчасці.
Працэс пачнецца ў Гродзенскім абласным судзе ў 10.00 18 траўня 2026 года. Паводле дадзеных dissidentby.com, у дачыненні да яго таксама распачатая справа паводле арт. 289 ч.1 “Акт тэрарызму”. Мужчына знаходзіцца ў вымушаным эміграцыі.
У ліпені 2020 года ён запісаў зварот да сваіх былых калег, пісаў «Белсат». У звароце ён распавёў, што ён – былы оперупаўнаважаны аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Ленінскага РУУС горада. А таксама – адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі №3 “паводле незаконнага абвінавачвання і судовага прысуду”. Як піша “Наша Ніва” – па абвінавачанні ў карупцыі.
“Я хачу звярнуцца ад сябе да сваіх былых калег. Так, будзьце сапраўды з народам. І будзьце, напэўна, усё ж афіцэрамі. На сённяшні дзень мне дакладна добра вядома, што, у прынцыпе, да вас ставіцца сістэма, напэўна, больш чым да дзяцей. Газета «На страже», усім вам вядомая, у якой друкуюцца тэмы па ідэалогіі, з рыскамі пад нажніцы, якую вы выразаць і ўклейваць ў канспект па ідэалогіі. Калі ў вас няма гэтай тэмы, вас пазбаўляюць працэнтаў ад надбавак. За якую стабільнасць вы на сённяшні дзень радзееце? За якую? За заробак у $450? Я адседзеў, выйшаў з турмы і маю легальны даход утрая больш. Будзьце з народам, мужыкі!”.
У эміграцыі мужчына пачаў займацца паслугамі па легалізацыі ў Польшчы.



