Прадпрымальнікі са сферы турызму зацікаўлены ў развіцці бізнесу ў рэгіёне – больш за ўсё іх цікавяць тэрыторыі каля Гродзенскай ГЭС і поймы Нёмана, піша «Перспектива». Ёсць ужо як мінімум тры праекты, якія плануюць рэалізаваць да 2030 года.

Гасцявыя домікі ў Хаміках

У вёсцы Хамікі Квасоўскага сельсавета два інвестары хочуць пабудаваць сем гасцявых домікаў на 20 турыстаў. Таксама абсталююць пляж і пабудуюць пірс.

Арыентыровачны кошт праекта – 2,2 тыс. руб. На рэалізацыю праекта прадпрымальнікі ўзялі крэдыт па праекце “Турыстычны патэнцыял”. Скончыць будаўніцтва хоуць да 2027 году.

Рэканструкцыя лагера пад гатэль у Селюках

У вёсцы Сялюкі Абухоўскага сельсавета інвестар рэканструюе былы лагер «Каласок» пад гатэль на дзевяць нумароў. Арыентыровачны кошт праекту каля 7,5 тыс. руб., а рэалізаваць яго плануюць да 2030 году.

Яхт-клуб на беразе Жылічаў

У вёсцы Жылічы Копцеўскага сельсавета пабудуюць яхт-клуб. Інвестар плануе пабудаваць некалькі домікаў для пражывання і лазню, а таксама закупіць катэры. Рэалізаваць праект збіраюцца да 2027 года.

Чытайце таксама: У Міры — гасцініца, у Астраўцы — лодкі. Як у Гродзенскай вобласці збіраюцца развіваць турызм у бліжэйшыя пяць гадоў 

Денис Мисюля