Хэдлайнерам свята стане гурт «Фабрика». Выканаўцы выступяць на галоўнай сцэне на плошчы Леніна. Канцэрт адбудзецца пасля ўрачыстага адкрыцця першага фестывальнага дня – 5 чэрвеня, піша «Гродно Плюс». 

«Фабрика» — расійскі поп-гурт, вядомы песнямі «Про любовь», «Не родись красивой», «Романтика» и «Зажигают огоньки». 

Юбілейны фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе з 5 па 6 чэрвеня. У гэтым годзе на фестывалі будуць удзельнічаць прадстаўнікі 42 нацыянальнасцей (на шэсць больш, чым у 2024). Упершыню ўдзельнікамі стануць гагаузы, гвінейцы і чэхі.

Галоўнай лакацыяй свята стане плошча Леніна, на Савецкай плошчы будзе беларускі падворак.

Чытайце таксама: Стала вядома, калі пройдзе XV Фестываль нацыянальных культур у Гродне

Денис Мисюля