Уладальнікі мінскай установы «Черно Белый» паведамілі аб закрыцці кавярні – цяпер распрадаюць абсталяванне, мэблю і посуд. У новае памяшканне кавярня пераехала ў сакавіку 2026 і прапрацавала амаль тры месяцы.
Прычыну закрыцця кавярні ўладальнікі не паведамілі, але адзначылі, што “не развітваюцца, а кажуць да новых сустрэч”.
Апошнія месяцы мінскі філіял установы працаваў у творчай прасторы М21. Кавярню адкрывалі ў калабарацыі з брэндам адзення Mechta, а таксама анансавалі “гродзенскі вайб” ва ўстанове.


У Гродне «Крепкий Белый» працуе на Замкавай, 10. Другая ўстанова «Крепкий Черный» — рыхтуецца да пераезду на новае месца. Верагодна, кавярня адкрыецца на вуліцы Пралетарскай.
Уладальнікі сеткі «Крепкий Черный и Белый» прыцягваюць наведвальнікаў не толькі напоямі – для сваіх кавярняў прыдумляюць разнастайныя фарматы працы.
Так у гродзенскіх установах ладзілі ранішнія кава-рэйвы, а ў менскай — бягабранчы. Наведвальнікі збіраліся на сумесную прабежку, пасля чаго адпраўляліся ў кавярню на позні сняданак.
У кавярні на Замкавай у красавіку 2026 года дадаткова адкрылі прастору для ёгі.
Таксама ўладальнікі запускалі школу барыста — жадаючых навучалі прафесійнай варцы кавы.
Чытайце таксама: У Гродне з’явілася новая кавярня – дэсерты і напоі падаюць у банках



