За 2025 год музеі Гродзенскай вобласці наведала 850 тыс. турыстаў. Самымі папулярнымі сталі Гродзенскі-гісторыка-археалагічны музей, а таксама Лідскі, паведамляе ТРК «Гродно».
Спецыялісты са сферы турызму таксама адзначаюць павышаную цікавасць да Гродзенскай вобласці і размешчаных тут музеяў. Адзначаюць, што найчасцей падарожнікі едуць у Гродна і ў Мірскі замак. Пры гэтым дадаюць, што іншыя турыстычныя кропкі застаюцца без належнай увагі, тады як папулярныя – не спраўляюцца з наплывам.
Чытайце таксама: Назвалі самую папулярную вуліцу для турыстаў у Гродне — і гэта не гістарычны цэнтр




