Новая клінічная бальніца знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы. Установа спецыялізуецца на тэрапеўтычным профілі і разлічана больш чым на 500 ложкаў, паведамляе «Гродно Плюс». 

Бальнічны комплекс складаецца з трох блокаў. Прадугледжана некалькі палатных аддзяленняў: пульманалагічнае, кардыялагічнае і рэўматалагічнае. Таксама абсталявалі клініка-дыягнастычную лабараторыю, афтальмалагічны кабінет і аптэку. У асобных будынках размесцяць кіслародную станцыю і харчаблок.

Пры праектаванні будынка выкарыстоўвалі спецыяльныя панэлі з спрасаванага цэменту і керамічных валокнаў, якія адрозніваюцца высокай трываласцю. Пры неабходнасці бальніца можа лёгка занавацца – дзяліцца на асобныя зоны, а корпус неадкладнай дапамогі зможа працаваць аўтаномна.

Бальніца ўжо поўнасцю ўкамплектавана, а ў палатах расстаўлена мэбля і падключана абсталяванне.


Да будаўніцтва бальніцы на праспекце Янкі Купалы прыступілі вясной 2024. Тады ж Лукашэнка заклаў «капсулу часу» на месцы будучага аб’екта і загадаў пабудаваць бальнічны комплекс за два гады.

Новая медустанова спатрэбілася гораду, бо дзве іншыя бальніцы — №2 і №3, размяшчаліся ў старых будынках, якія не адпавядалі сучасным патрабаванням.

У лютым 2026 года старшыня Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Хмель анансаваў пераезд бальніцы №2 на праспект Янкі Купалы пасля таго, як новы комплекс будзе дабудаваны.

Чытайце таксама: У Гродне запрацавала яшчэ адна кругласутачная аптэка