Двухпакаёвую кватэру па вул. Церашковай, якая належыць завочна асуджанаму Уладзіміру Хільмановічу, прадаюць з аўкцыёну. Яе можна купіць за 126 000 рублёў.

Кватэра – плошчай 50 кв. м. У ёй зарэгістраваны адзін паўналетні грамадзянін. Памяшканне пад арыштам. Продажам займаецца “Белюрзабеспячэнне”.

Таргі пачынаюцца ад 126 000 рублёў, гэта значыць, $45 500. Гэта сярэдні кошт “двушкі” на другасным рынку ў Гродне. Таргі скончацца 26 траўня.

Квартира Владимира Хильмановича. Фото: e-auction.by
Кватэра Уладзіміра Хільмановіча. Фота: e-auction.by

Раней у сакавіку 2026 года з аўкцыёну спрабавалі прадаць дачу Хільмановіча ў вёсцы Навасёлкі Мастоўскага раёна, аформленую як «сельскі клуб».

Праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча ў жніўні 2024 года завочна асудзілі ў Гродзенскім абласным судзе. Па трох артыкулах яму прызначылі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1 000 базавых велічынь (40 000 рублёў). Грошы пойдуць на спагнанні па справе. Мужчына з 2021 года жыве ў Польшчы.