Традыцыйны забег пройдзе ў лесапарку “Пышкі”, пачатак мерапрыемства запланаваны на 11:00. Яго прысвецяць здароваму ладу жыцця. Удзел бясплатны. 

Далучыцца можа любы жадаючы. Арганізатары раяць апрануцца па надвор’і і ўзяць з сабой сяброў і блізкіх.

Раней у лік арганізатараў марафону ўваходзіў клуб Run4Fun. Але ў студзені 2021 гарадскія ўлады забаранілі праводзіць мерапрыемства ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. Тады арганізатары прапанавалі гродзенцам прабегчы самастойна і анлайн даць справаздачу.

З 2023 года арганізацыяй забегу займаюцца дзяржаўныя структуры.

Чытайце таксама: Гродна ў лідарах гарадоў, якія расіяне хочуць наведаць на Новы год