Гараджанка Карына параіла звярнуць увагу на фотабудку ў парку Жылібера. На думку дзяўчыны, там атрымліваюцца прыгожыя восеньскія кадры. Знаходкай Карына падзялілася ў TikTok.

Фотабудка ў Парку Жылібера адкрытая – гэта значыць, што здымкі можна зрабіць на фоне дрэў. Таксама можна абраць стыль фатаграфіі і рамку пад настрой. У выніку атрымліваецца дзве копіі здымкаў коштам 10 руб.

Сама фотабудка размяшчаецца побач з кіёскам, дзе прадаюць цацкі і паветраныя шары. У ліпені 2026 пляцоўку пад фотабудку выстаўлялі на аўкцыён са стартавай сумай лота 10,2 руб. Пераможца атрымаў права арэнды тэрыторыі тэрмінам на тры гады.

Чытайце таксама: У піўзаводзе «Бровар» узнаўляюць старадаўнюю лесвіцу – яна стане часткай арт-прасторы