У Гродне 26 верасня адкрываецца гатэль “Вярдэна”. Ён знаходзіцца на вул. Фестывальная, 18а. Таму тут можна размясціцца недалёка ад цэнтра і засыпаць пад шум соснаў.
“Вярдэна” – гэта трохпавярховы гатэль на 16 нумароў. Нумарны фонд ўключае нумары рознай катэгорыі плошчай ад 19 м2 да 30 м2. Інтэр’еры выкананы ў сучасным мінімалістычны стылі, з мяккім асвятленнем і прыроднымі тэкстурамі. Даступныя нумары камфорт, палепшаны камфорт, камфорт і камфорт плюс. Кошт – ад 260 да 350 рублёў у суткі.
Гатэль знаходзяцца ў лесапаркавай зоне і ў 10 хвілінах на таксі ад цэнтра горада.





Увесну 2027 года будзе даступны пракат ровараў і самакатаў для прагулак па лясных маршрутах. Даступныя камерныя майстар-класы, падарунак-прыгода «Схованка ў лесе» і спецпрапановы.
Валодае гатэлем ТАА “КонтэЛагістык”. Яго будаўніцтва выносілі на абмеркаванні ў 2023 годзе. Побач пабудуюць буцік-гатэль на 30 нумароў.



