Будаўнікі адрамантуюць пешаходныя дарожкі, абновяць малыя архітэктурныя формы, заменяць урны і лаўкі. Высокія дрэвы, якія растуць уздоўж дарогі, захаваюць. Іх таксама плануюць абгуляць у тэматыцы сквера – хочуць зрабіць ухіл у прыродныя матывы.

У цэнтры сквера архітэктары хочуць размясціць арт-аб’ект, вакол якога з’явяцца арэлі. Кампазіцыю прысвецяць беларускай жанчыне, але пакуль варыянты канцэпцый яшчэ ў распрацоўцы, паведамляе ТРК «Гродно». 

Адкрыццё сквера на Савецкіх пагранічнікаў запланавана на кастрычнік.

Чытайце таксама: Гродзенка паскардзілася на недахоп дзіцячых пляцовак у цэнтры горада – яе падтрымалі