Участак знаходзіцца на вуліцы Гаспадарчая, 4Б, непадалёк ад гандлёвага цэнтра OldCity і будынку суда. Па ўмовах аўкцыёну, пераможца атрымае права арэнды на 50 гадоў, а на самім участку зможа размясціць адміністрацыйны ці гандлёвы будынак.

Плошча ўчастка – 03951 га, стартавая сума лота складае 125,3 тыс. руб. Пакупнік будзе абавязаны падпісаць дамову арэнды на працягу двух месяцаў, а на працягу паўтара года з моманту рэгістрацыі – распрацаваць і зацвердзіць праект будучага будынка.

Таргі адбудуцца 13 кастрычніка 2026 года. 

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна з’явіцца турыстычны комплекс – пакуль шукаюць інвестараў