На шлюзе “Дамрабоўка” Аўгустоўскага канала правядуць свята мора — мерапрыемства пройдзе ў суботу, 29 жніўня. Запланаваны канцэрты, тэатралізаванае шэсце, пеннае шоу і каларфест.

Свята мора пачнецца ў 14:00 на беразе канала. Арганізуюць некалькі пляцовак. Каля прычала пройдзе тэатралізаванае адкрыццё свята, на галоўнай пляцоўцы — канцэрты і пеннае шоу. Таксама будзе некалькі тэматычных лакацый: дзіцячая інтэрактыўная пляцоўка, бібліятэчная і зоны з фудкортамі, пракатамі катамаранаў, а таксама турнірамі па пляжным валейболе.

З круізным канцэртам і фестывалем фарбаў. На Аўгустоўскім канале пройдзе свята мора - праграма
Праграма свята мора на Аўгустоўскім канале. Крыніца: газета “Перспектыва”

Чытайце таксама: Ліхтарыкі, салют і сакрэтны артыст. Што будзе на Дзень горада ў Гродне