Квіз «Матрешка» аднаўляе гульні – відаць, арганізатары атрымалі ліцэнзію на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Яна стала неабходнай пасля таго, як у сярэдзіне жніўня большасць гродзенскіх арганізатараў паведамілі аб прыпыненні дзейнасці да яе атрымання. Аб вяртанні «Матрешки» стала вядома з сторыс.
Бліжэйшая гульня ад «Матрешки» адбудзецца 20 і 21 жніўня ў лаўнж-бары “На луне”. Арганізатары ўжо адкрылі рэгістрацыю.
Раней за «Матрешку» аб вяртанні паведаміла «Мозгобойня».
Чаму ў Гродне адмянілі квізы
Пра масавую адмену гульняў стала вядома ў пачатку жніўня. Інтэлектуальна-разважальныя гульні ў Гродне прыраўнялі да масавых мерапрыемстваў. Праз гэта арганізатарам неабходна атрымліваць дазвол на іх правядзенне.
Адным з першых пра адмену паведаміў гродзенскі квіз «VSпомнить VSё». Неўзабаве пра прыпыненне гульняў паведамілі і іншыя арганізатары — «Смузи», «Мозгобойня», «Угадай мелодию» і «Матрешка».
Большасць запланаваных на жнівень гульняў адмянілі. Рашэнне пра адмену квізаў выклікала актыўнае абмеркаванне сярод гродзенцаў. Жыхары горада пісалі ў сацсетках, што інтэлектуальныя гульні былі для іх добрым спосабам правесці вечар, сустрэцца з сябрамі і адпачыць.
Чытайце таксама: Чыноўнікі патлумачылі, чаму закрываюць кафэ «Ройал» у Альшанцы



