Тэхналогію 5G, якая на гэты момант лічыцца самым новым і хуткасным пакаленнем мабільнага інтэрнета, плануюць запусціць у Гродне да канца 2026 года. Такія планы агучыў нацыянальны правайдэр «Облачные технологии».
У Беларусі сеткай 5G ужо пакрыты Мінск, Віцебск, Магілёў і Брэст. Гродна – адзін з апошніх абласных цэнтраў, дзе найноўшае пакаленне хуткаснага мабільнага інтэрнэту пакуль не з’явілася. Прычыну затрымкі тлумачылі яшчэ ў красавіку 2026 – пакрыццё ў некаторых рэгіёнах краіны не дазваляе карыстацца 5G, а толькі больш старымі 4G і 3G.
Пасля прыходу 5G у абласныя цэнтры Беларусі да тэхналогіі пачнуць падключаць райцэнтры, а потым і мястэчкі з яшчэ меншым насельніцтвам.
Чытайце таксама: “Інтэрнэт – сіла. Да 2020 улады гэтага не разумелі”. Стваральнік Гродзенскага форума расказаў пра байнэт нулявых


