Пракуратура Ашмянскага раёна выявіла парушэнні пры здабычы карысных выкапняў і аднаўленні земляў. З-за ўмяшання мясцовых аграпрадпрыемстваў угоддзі прастойваюць, а кар’еры ператвараюцца ў вадаёмы, піша БелТА.

Фірмы праводзяць няякасную працу па рэкультывацыі земляў – не аднаўляюць урадлівы пласт глебы. Як вынік – ворныя землі выпадаюць з эканамічнага абароту. У якасці прыкладу прыводзяць гаспадарчы кар’ер у вёсцы Лойці – цяпер участак запоўнены вадой, а 0,7 га раллі не выкарыстоўваюць па прызначэнні. Яшчэ два сельгаспрадпрыемствы не аднавілі ўрадлівы слой на сваіх кар’ерах — гэта прывяло да страты яшчэ аднаго гектара.

Пракуратура высветліла, што арганізацыі таксама парушаюць парадак зняцця і захоўвання ўрадлівага пласта – зямлю проста скідаюць па схіле. Таксама не ўсе кар’еры абсталяваны шлагбаўмамі – доступ на аб’екты адкрыты. Каля аграгарадка Кракаўка выявілі факт самавольнага карыстання нетрамі.

Пракурор Ашмянскага раёна запатрабаваў у старшыні райвыканкама ўстараніць усе парушэнні. Вінаватых прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці.

Чытайце таксама: У Мастоўскім раёне здабывалі карысныя выкапні – цяпер кар’ер можа абваліцца

Денис Мисюля