На кантактнай пляцоўцы ёсць трусы, чарапахі, шыншылы, марскія свінкі і вавёркі дэгу – жывёл можна гладзіць і браць іх на рукі.

Таксама на пляцоўцы жывуць камерунскія козы, а ў хуткім часе там з’явяцца хатнія козы і чарапаха, піша «Гродненская правда». Яшчэ ёсць вожыкі і галубы.

Кантактная пляцоўка будзе адкрыта ўсё лета. Графік працы – з 10:00 да 18:00 з серады па нядзелю. Уваходны білет абыдзецца ў 5 руб.

Ці ёсць альтэрнатыва кантактным заапаркам?

Супрацоўнікі заапарка абяцаюць, што будуць паказваць, як правільна браць жывёлу на рукі, і кантраляваць працэс. Тым не менш, зоаабаронцы крытыкуюць кантактныя заапаркі і кантактныя пляцоўкі. Іх жыхары могуць не атрымліваць задавальнення ад зносін з чалавекам і пастаяннага кантакту.

У якасці альтэрнатывы бескантактным заапаркам зоаабаронцы прапануюць звярнуць увагу на прытулкі. Туды можна прыйсці як валанцёр і правесці час з жывёламі: выгуляць сабак і пагладзіць катоў, якім не хапае зносін з людзьмі.

Чытайце таксама: “Папугаі могуць трапіць у дэпрэсію і не знайсці сабе пару”. Арнітолагі і зоаабаронцы пра гродзенскую «Папугайню»